Абраз. Адзігітрыя. Беларусь. Кан. XVI – пач. XVII стст. Дошка. Ляўкас, тэмпера, палімент, разьба па ляўкасе

Абраз. Адзігітрыя. Беларусь. Кан. XVI – пач. XVII стст. Дошка. Ляўкас, тэмпера, палімент, разьба па ляўкасе

Выява Маці Божай іканаграфічнага тыпу Адзігітрыя (з грэч. Пуцяводніца): у левай руцэ трымае Дзіця Ісуса Хрыста, правай – паказвае на Яго.

Абраз – узор беларускай школы іканапісу, якая сфарміравалася ў XVI – XVII ст. і мела выразныя познегатычныя і рэнесансныя рысы: рэалістычны характар пісьма, высвятленне твараў, індывідуалізацыя і аб’ёмнасць вобразаў, разны па ляўкасе раслінны арнамент, арачнае завяршэнне пазалочанага арнаментальнага фону, наяўнасць кабашонаў (імітаваных каштоўных камянёў на раме), трактаванне палёў як рамы. Адной з галоўных адметнасцей беларускага іканапісу з’яўляецца тое, што, захоўваючы візантыйскія схемы, ён ўспрыняў заходнееўрапейскія рэалістычныя матывы і, творчы перепрацаваўшы іх, стварыў уласны, непаўторны феномен.

Аб беларускім паходжанні абраза Маці Божай Адзігітрыі гаворыць, перш за ўсё, жывапісная трактоўка лікаў. Гэта рыса рэзка адасабляе беларускі іканапіс ад рускага і часткова набліжае яго да ўкраінскай школы. Тлумачыцца “партрэтнасць” вобразаў заходнееўрапейскім уплывам, а таксама творчай свабодай беларускіх іканапісцаў у падыходзе да кожнай асобнай кампазіцыі. Аднак традыцыйная кананічнасць іканаграфіі па-ранейшаму прысутнічае. На дадзенай іконе захаваны прынцыпы кананічнай зваротнай перспектывы (напісанне ліка Ісуса Хрыста і Яго вуха на адной плоскасці) і рознамаштабнасці (напісанне далоняў Маці Божай, рук Ісуса Хрыста і ўсей Яго постаці не ў адпаведнасці з мастацкім канонам прапорцый).