Партрэт Джона Х’ютана. Рэч Паспалітая. 1-я пал. ХVIII ст. Палатно. Алей

Партрэт Джона Х'ютана. Рэч Паспалітая. 1-я пал. ХVIII ст. Палатно. Алей

Джон Хьютан (каля 1486 – 4 мая 1535) – картузіянец, святы мучанік, настаяцель манастыра ў Лондане. Адмовіўся прызнаць англійскага караля галавой Царквы, за што прыняў пакутніцкую смерць. Абвешчаны святым у 1970 г.

Партрэт напісаны невядомым мастаком ў І пал. XVIII ст. Знаходзіўся ў картузіянскім кляштары ў Бярозе (зараз Брэсцкая вобласць). У 1820 г. у сцены кляштара ўпрыгожвалі 77 партрэтаў выбітных дзеячоў ордэна. Пасля скасавання Бярозаўскага кляштара ў 1832 г. расійскімі ўладамі партрэты разам з літургічным начыннем і скульптурай трапілі ў Гродна і былі размеркаваны па касцёлах горада і Гродзенскага дэканата. На сённяшні дзень вядома месцазнаходзанне толькі 4 твораў жывапісу з Бярозы. Тры партрэты захоўваюцца ў фондах Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і 1 у Гродзенскім гісторыка – археалагічным музеі.