Скульптура. Анёл з трубой. Беларусь. XVIII ст. Дрэва. Ляўкас. Палімент. Разьба. Пазалота. Роспіс паліхромны

Скульптура. Анёл з трубой. Беларусь. XVIII ст. Дрэва. Ляўкас. Палімент. Разьба. Пазалота. Роспіс паліхромны

Скульптуры анёлаў ставіліся ў верхніх ярусах алтароў, верх якіх сімваліваў неба. Анёлы з музычнымі інструментамі адлюстроўвалі ўяўленні аб божым паходжанні музыкі і галоўным яе прызначэнні – праслаўляць Творцу. Музыка займала першаступовае значэнне ў культах, абрадах, цырымоніях Каталіцкай Царквы. З усіх мастацтваў яна лічылася найбольш узвышаным і ідэальным мастацтвам. Асноўнае прызначэнне музыкі было замацавана Трыдэнцкім саборам (1545 – 1563) у трапнай формуле – “узрушваць, навучаць і даваць асалоду”. У практыцы Каталіцкай Царквы шырока выкарыстоўалася інструментальная музыка. Шматлікія скульптурныя выявы анёлаў з музычнымі інструментамі нагадвалі аб ролі і месцы музыкі ў сістэме каштоўнасцей Касцёла.