Евангелле. Еўе. 1644 г. Папера. Друк

Евангелле. Еўе. 1644 г. Папера. Друк

Евангелле з Еўя – адно з найбольш маляўнічых, багата ўпрыгожаных выданняў за ўвесь перыяд існавання брацкага беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У кнізе змешчаны чатыры кананічныя евангеллі на царкоўнаславянскай мове з прадмовамі, саборнік на 12 месяцаў, тлумачэнне правілаў евангелічных чытанняўдля святароў, спіс памылак друку. Тэксты евангелляў падзелены на зачалы – сэнсавыя урыўкі, якія чыталіся падчас службы ў царкве на працягу года. На апошнім аркушы пазначана імя друкара: “Гавріил Иоановичъ Ігуменъ Евейскій, тыпографъ общего житіа”.

Кніга была выдадзена Віленскім праваслаўным Святадухаўскім брацтвам ў друкарні ў мястэчку Еўе каля Вільні (цяпер г. Вывіс, Літва). Еўеўская друкарня дзейнічала з 1610 па 1649 гг. ва ўладанні падкаморага троцкага, старасты брацтва Багдана Агінскага. Выдавала рэлігійную літаратуру для праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай.

Дэкаратыўныя элементы выкананы ў тэхніцы ксілаграфіі (гравюра на дрэве). Гравіравальны тытульны аркуш, выявы чатырох евангелістаў, шматлікія застаўкі, канцоўкі, ініцыялы. ўсходяць па малюнку да выданняў Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, друкарні Мамонічаў, а таксама Віленскай брацкай друкарні Св. Духа.