ВАДАЛІЎ. Паўночная Германія. 1-я пал. ХІІІ ст. Бронза. Ліццё. Гравіроўка.

ВАДАЛІЎ. Паўночная Германія. 1-я пал. ХІІІ ст. Бронза. Ліццё. Гравіроўка.

Вадаліў (акваманіл)– літургічнае начынне для абмывання рук. З цягам часу набыў бытавое прызначэнне. Самыя раннія бронзавыя экземпляры ў выглядзе ільвоў, сабак, цмокаў вядомы з ХІІ ст. Вадалівы ў выглядзе вершніка надзвычай рэдкія. Паходзіць са старажытнага начыння гродзенскай Барысаглебскай царквы ХІІ ст.

Паходзіць са старажытнага начыння гродзенскай Барысаглебскай царквы ХІІ ст. Вадаліў у выглядзе рыцара ў доўгай падпярэзанай кашулі вярхом на кані. Верхняя частка галавы страчана. Арнаментацыя ў выглядзе зігзагаў, косых насечак, сеткі – характэрны матыў гравіроўкі на паўночнагерманскіх вадалівах ХІІІ ст. Стылістыка выканання (слаба мадэліраваныя грувасткія тулавы, прама пастаўленыя ногі, вялікія выпуклыя вочы, ручка ў выглядзе аспіда без крылаў і лап) узыходзіць да ніжнесаксонскіх узораў 1-й пал. ХІІІ ст.