Статуэтка. Амур з казлянём. Берлін. 1763 – 1765 гг . (па мадэлі Фрыдрыха Эліаса Мейера). Фарфор. Паліва. Роспіс надпаліўны

Статуэтка. Амур з казлянём. Берлін. 1763 – 1765 гг . (па мадэлі Фрыдрыха Эліаса Мейера). Фарфор. Паліва. Роспіс надпаліўны

XVIII стагоддзе – залаты век мастацтва еўрапейскага фарфору, які стаў часткай быту вышэйшай арыстакратыі, абавязковым элементам палацавага інтэр’еру. Фарфоравая пластыка гэтага часу вылучаецца характэрным для барока і ракако алегарызмам мастацкага мыслення.

Фігурка амура з казлянём з серыі “Поры года” – сімвалізуе восень (яе пара – “Дзяўчынка з ягнём” – атаясамлівацца з вясной, прадстаўлена ў Эрмітажы (Санкт-Пецярбург). У вобразе адчуваецца мімалётнасць і няўлоўнасць моманту – тое, што было мэтай мастацтва ракако. У ім шмат шмат ад дзяцінства (перабольшанае выяўленне дынамікі, пухленькія шчочкі, акуратна сабраная прычоска), якое, уласна, і было прадметам адлюстравання заходнееўрапейскага мастацтва XVIII стагоддзя.