Арнат з калонай са слуцкага пояса. Беларусь. Кан. ХVІІІ – 1-я пал. ХІХ стст. Шоўк, бавоўна, галун. Ткацтва, шыццё

Арнат з калонай са слуцкага пояса. Беларусь. Кан. ХVІІІ – 1-я пал. ХІХ стст. Шоўк, бавоўна, галун. Ткацтва, шыццё

Роля і значэнне святароў падкрэслівалася святарскім аблачэннем, якое адрознівала іх ад іншых слаёў насельніцтва. Асабліва пышнае аблачэнне, часта сшытае з дарагіх тканін і багата аздобленае, выкарыстоўвалася ў час набажэнстваў.

Арнаты першапачаткова шылі з палатна і сукна. Паступова простыя тканіны замянілі шоўкам, парчой, аксамітам. З кан. ХVІІІ – пач. ХІХ стст. элементамі дэкору часам станавіліся фрагменты слуцкіх паясоў.

Слуцкія паясы – атрыбут адзення магнатаў і шляхты – выраблялі на радзівілаўскай мануфактуры г. Слуцка ў 1760-я – 1846 гг. З прыходам еўрапейскай моды паясы як дарагія рэліквіі дараваліся ў касцёлы для аздаблення літургічнага аблачэння.