Вексілалогія

Музейная калекцыя “Вексілалогія” выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў снежні 2014 года. Першае паступленне адбылося ў 1982 годзе (вымпел Кампартыі Чылі. 1980-1982 гг.). Калекцыя складаецца са сцягоў, нашывак, вымпелаў, эмблемаў, харугваў, вексілалагічных прыналежнасцяў. У складзе музейнай калекцыі можна выдзеліць найбольш каштоўны музейны прадмет:
– харугва. “Святыя Канстанцін і Алена/ Святы Іаан Прадцеча”. Беларусь, ХІХ ст.
На 01.01.2015 года музейная калекцыя “Вексілалогія” складаецца з 84 музейных прадметаў асноўнага фонду і 46 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.