Графіка

Музейная калекцыя “Графіка” пачала фарміравацца ў 1976 годзе (калекцыя плакатаў на тэму “Ленинским курсом”. 1974-1976 гг.). Падзяляецца на наступныя падкалекцыі: “Графіка станковая”, “Афішы, плакаты”, “Філатэлія”, “Філакартыя”, “Філатаймія”. Яна складаецца з малюнкаў (акварэль, гуаш, аловак, пяро і інш.), гравюраў, паштовак, рэпрадукцый, літаграфій, хромалітаграфій, плакатаў, афішаў, марак паштовых і непаштовых, канвертаў і картак паштовых, картмаксімумаў, календароў кішэнных. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў калекцыі з’яўляюцца:
– альбом знакаў дабравольных збораў першых гадоў Савецкай улады. РСФСР, 1919-1920-ыя гг.;
– плакат. “Красная Армия навсегда покончила с врагами народа”. С-Пецярбург, літ. А.Ф.Маркс, 1919 г.;
– Плакат. “Прежде и теперь”. У.С.С.Р., 1921 г.;
– калекцыі паштовак з відамі гарадоў Беларусі. Кан. ХІХ-пач. ХХ ст.;
– калекцыі паштовак велікодных і калядных. Пач. ХХ ст.;
– калекцыя гравюр з рэлігійнымі сюжэтамі. Італія, ХІХ ст.
На 01.01.2015 года музейная калекцыя “Графіка” складаецца з 20687 музейных прадметаў асноўнага фонду і 3319 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.