Жывапіс

Музейная калекцыя “Жывапіс” пачала фарміравацца ў 1975 годзе (Абраз “Маці Божая Млекапітацельніца”. ХІХ ст.). У склад музейнай калекцыі ўваходзяць абразы, пісаныя на палатне (каталіцкі і уніяцкі сакральны жывапіс), а таксама творы прафесійных і самадзейных мастакоў. Асобную падгрупу займаюць творы з адлюстраваннем народных святаў і абрадаў. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
– Гіляры Хаецкі. Святая сям’я. Беларусь, 1630-ыя гг.;
– Абраз. Святая сям’я. Беларусь, ХVІІІ ст.;
– Абраз. Св.Тэкля. Беларусь, ХVІІ – ХVІІІ ст.;
– Абраз. Маці Божая Бялыніцкая. Беларусь, ХVІІІ ст. і інш.
На 01.01.2015 года музейная калекцыя “Жывапіс” складаецца з 221 музейнага предмета асноўнага фонду и 63 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.