Кераміка

Музейная калекцыя “Кераміка” пачала фарміравацца ў 1977 годзе (Скульптура малых форм. «Рыбак». Кітай, XIX ст.). У склад музейнай калекцыі ўваходзяць музейныя прадметы з гліны, фарфору, фаянсу, гіпсу, каменя (цацкі, цацкі-свістулькі, скульптура, посуд, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметы хатняга ўжытку, сувеніры). Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
– скульптура малых форм. Купідон з бюстам. Майсен, ХVІІІ ст.;
– скульптура малых форм. Купідон з казлянём. Майсен, ХVІІІ ст.;
– скульптура малых форм. Распяцце. 1-ая пал. ХVІІІ ст.;
– кафля з выявай херувіма. Масква, 2-ая пал. ХVІІ ст.;
– скульптура. Бюст Жанны д’Арк. Італія, кан. ХІХ-пач. ХХ ст. і інш.
На 01.01.2015 года музейная калекцыя “Кераміка” складаецца з 1376 музейных предметаў асноўнага фонду и 118 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.