Кнігі

Музейная калекцыя “Кнігі” пачала фарміравацца ў 1975 годзе (Кніга. “Мирозданіе”. С.-Пецярбург, 1900 г.). У склад музейнай калекцыі ўваходзяць кнігі і брашуры выдання ад 1830 года да сённяшніх дзён. Аснову музейнай калекцыі складаюць друкаваныя выданні выдавецтваў і друкарняў розных канфесій у Беларусі і за мяжой, а таксама выданні першых гадоў савецкай улады, прысвечаныя праблемам барацьбы з рэлігіяй і развіцця савецкай культуры і навукі. Асобную ўвагу трэба надаць падкалекцыі з богаслужэбнай і багаслоўскай літаратуры, Біблій і Евангелляў. Камплектаванне працягваецца сучаснымі выданнямі па тэме развіцця рэлігійных адносін, навуковымі даследаваннямі ў вобласці гісторыі і мастацтва канфесій у Беларусі. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
– кніга. Евангелле. Масква, 1833 г. Пераплёт – дошкі, жывапіс алеем у традыцыях Гомельска-Магілёўскай школы іканапісу ХІХ ст.;
– кніга. Евангелле. Масква, 1841 г.;
– кнігі з бібліятэкі кс. Адама Станкевіча. Пач. ХХ ст.- 1930-ыя г.;
– кнігі з бібліятэкі Гродзенскага францысканскага кляштара. 1831-1939 г. і інш.
На 01.01.2015 года музейная калекцыя “Кнігі” складаецца з 4917 музейных предметаў асноўнага фонду и 302 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.