Музычныя інструменты

Музейная калекцыя “Музычныя інструменты” пачала фарміравацца ў 1981 годзе (Гонг. Расійская імперыя (?), ХІХ ст.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў снежні 2014 г. У склад калекцыі ўваходзяць скрыпкі, дудкі, піяніна, ліра, басэтля, акарыны, флейта, шархуны і інш. Можна выдзеліць наступныя найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
– флейта. Санкт-Пецярбург, Цымерман Ю.Г., ХІХ ст.;
– гармонік. Расійская імперыя, ХІХ ст.;
– піяніна. Санкт-Пецярбург, пач. ХХ ст.
На 01.01.2015 года музейная калекцыя “Музычныя інструменты” складае 52 музейныя прадметы асноўнага фонду і 2 прадметы фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.