Нумізматыка

Музейная калекцыя “Нумізматыка” пачала фарміравацца ў 1976 годзе (Манета. 20 капеек. 1915 г., Расійская імперыя). Складаецца з наступных падкалекцый: “Нумізматыка”, “Фалерыстыка”, “Баністыка”. У склад калекцыі ўваходзяць манеты, медалі, значкі, плакеткі, знакі, ордэны, жэтоны, медальёны, банкноты, каштоўныя паперы, білеты латэрэйныя. Аснову калекцыі складаюць прадметы з выявамі Святых, дзеячоў Царквы, у памяць аб розных падзеях рэлігійнага і культурнага жыцця. Для найбольшай паўнаты адлюстравання гісторыі развіцця міжнародных і ўнутраных рэлігійных адносін краіны калекцыя ўтрымлівае манеты (як грашовыя сродкі), значкі, медалі і знакі розных краін. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
– калекцыя медалёў з выявамі рускіх князёў, цароў і імператараў (ад Рурыка да Аляксандра ІІ). Расія, ХVІІІ-ХІХ ст.;
– медаль. Папа Бенедыкт ХІV. Італія, 1750 г.;
– медаль у памяць аб хрышчэнні. Германія, пач. ХVІІІ ст.;
– медаль. Папа Клемент Х. Італія, 1675 г. і інш.
На 01.01.2015 г. музейная калекцыя “Нумізматыка” складаецца з 3548 музейных прадметаў асноўнага фонду і 560 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.