Перыядычны друк

Музейная калекцыя “Перыядычны друк” пачала фарміравацца ў 1978 годзе (Газета. “Сельская новь”. Гродна, 1973 г.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў снежні 2014 г. У склад калекцыі ўваходзяць часопісы, газеты, бюлетэні і іншыя перыядычныя выданні. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў складзе калекцыі з’яўляюцца:
– часопіс. “Przegłąd Prawosławny”. Гродна, 1939 г.;
– газета (падшыўка). “Беларуская Крыніца”. Вільня, 1927 г.;
– часопіс (падшыўка). “Chryscijanskaja Dumka”. Вільня, 1939 г.;
– газета (падшыўка). “Bieałrus”. Вільня, 1913 г.;
– газета (падшыўка). “Bieałrus”. Вільня, 1914 г.;
– часопіс. “Rycerz Niepokalanej”. Гродна, 1925 г.
На 01.01.2015 года музейная калекцыя “Перыядычны друк” складаецца з 1267 музейных прадметаў асноўнага фонду и 929 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.