Прадметы побыту

Музейная калекцыя “Прадметы побыту” пачала фарміравацца ў 1975 годзе (Статуэтка. “Багіня Сонца Аматэрасу”. Японія, ХХ ст.). У склад музейнай калекцыі ўваходзяць выцінанкі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з саломкі, жывапіс на шкле, прадметы хатняга ўжытку, прылады працы, прыборы і механізмы, карткі тэлефонныя, вучэбныя і канцылярскія прадметы, сувеніры. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
– кп 11538. Мугір з элементамі шахады. Беларусь, 1-ая пал. ХХ ст.;
– кп 20889. Мугір з сілуэтам мячэці. З мячэці ў Іўі, 1-ая пал. ХХ ст.;
– кп 21421. Мугір. Жывапіс на шкле. Беларусь, 1-ая пал. ХХ ст.;
– збор выцінанак беларускіх майстроў розных рэгіёнаў Беларусі. ХХ ст.
На 01.01.2015 года музейная калекцыя “Прадметы побыту” складаецца з 1157 музейных прадметаў асноўнага фонду и 573 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.