Рукапісы

Музейная калекцыя “Рукапісы” пачала фарміравацца ў 1979 годзе (Кніга. “Начало исторіи о московскихъ страдальцахъ”. Расійская імперыя, 1831 г.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў снежні 2014 г. У склад калекцыі ўваходзяць кнігі рукапісныя і аўтографы (уласнаручныя аўтарскія і аўтарызаваныя рукапісы або машынапісныя тэксты). Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
– кніга. “Полуустав”. Расійская імперыя, XVIII ст.;
– кніга. “Обиходъ певчій Стрипишской общины”. Беларусь, 1835-1899 гг.;
– кніга. “Ustawy urbanowe Zakonu Braci Mniejszych S.Franciszka”. Гродна, пасля 1818 г.;
– збор рукапісных кніг беларускіх татараў. Беларусь, ХІХ ст.;
– скруткі з тэкстамі кнігаў Старога Запавету на іўрыце. Беларусь, ХІХ ст.
На 01.01.2015 года музейная калекцыя “Рукапісы” складаецца з 169 музейных прадметаў асноўнага фонду.