Старадрукі

Музейная калекцыя “Старадрукі” пачала фарміравацца ў 1975 годзе (Кніга. “Служебник”. 2-ая пал. ХVІІІ ст.). У склад музейнай калекцыі ўваходзяць друкаваныя выданні розных канфесій да 1830 г. Частка кніг паходзіць з кнігазбораў манастыроў: Гродзенскага францысканскага, Гродзенскага брыгіцкага, Будслаўскага бернардзінскага і інш. Богаслужэбныя і рэлігійныя выданні раскрываюць літургічны сэнс набажэнстваў, адлюстроўваюць светапогляд, філасофскую, грамадскую і багаслоўскую думкі, а таксама з’яўляюцца выдатнымі помнікамі сусветнага кнігадрукавання. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
– кніга. «Missale Romanum». Венецыя, 1585 г.;
– кніга. «Евангеліе». Вільня, альбо Еўе, 1644 г.;
– кніга. «Breviarium Monialium» (для Гродзенскага брыгіцкага кляштара). Вільня, 1684 г.;
– кнігі з бібліятэкі Гродзенскага францысканскага кляштара. 1561-1830 г. і інш.
На 01.01.2015 года музейная калекцыя “Старадрукі” складаецца з 998 музейных прадметаў асноўнага фонду и 99 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.