Сфрагістыка

Музейная калекцыя “Сфрагістыка” пачала фарміравацца ў 1974 годзе (Пячатка. “Исполнительный орган Узменской церкви Миорского района Витебской области”. Беларусь, ХХ ст.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў снежні 2014 г. У склад калекцыі ўваходзяць пячаткі і штампы. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
– пячатка Квасоўскай парафіі Гродзенскай губерні. Вільня (?), ХІХ ст.;
– пячатка Полацкага павятовага ўрача Віцебскай губерні з выявай “Пагоні”. ХІХ ст.;
– пячатка з тэкстам на іўрыце “Шлёмо Залман сын равіна Якава з Горадні”. Гродна, ХVІІІ ст.
На 01.01.2015 года музейная калекцыя “Сфрагістыка” складаецца з 49 музейных прадметаў асноўнага фонду и 19 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.