19 студзеня адбылося адкрыццё выставы “Заўсёды радуйцеся!”, прысвечанай хрысціянскім святам і прымеркаванай да XVIII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”. Падчас імпрэзы выступіў Архіерэйскі хор Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродно і прадстаўнік Гродзенскай праваслаўнай епархіі протаіерэй Аляксандр Велісейчык, які адзначыў высокі ўзровень выставы, яе гістарычны, рэлігіязнаўчы і мастацтвазнаўчы характар. Пазнаёміць наведвальнікаў з гісторыяй галоўных праваслаўных святаў, якая звязана з падзеямі Ветхага і Новага Запаветаў, адлюстраваць ролю праваслаўнай культуры і асветы на беларускіх землях – галоўныя мэты выставы. Асаблівая ўвага надаецца кананічнаму і багаслоўскаму абгрунтоўванням абразоў дванадзясятых і іншых царкоўных святаў, ужыванню і значэнню богаслужбовых кніг, асаблівасцям царкоўных спеваў на розныя святы. Прадстаўленыя абразы напісаны ў XIX – пачатку XX стагоддзя і адлюстроўваюць розныя стылі і манеры іканаграфіі гэтага часу. Найвялікшую каштоўнасць прадстаўляюць старадрукі і рукапісы з царкоўнымі службамі і гімнаграфічнымі тэкстамі ў гонар святаў і святых. Сярод іх – унікальная богаслужбовая кніга “Трыёдзь Цвятная”, якая была выдана ў Маскве ў 1604 годзе. Асобны акцэнт на выставе зроблены на ролі богаслужэбнага аблачэння розных колераў, якія адпавядаюць вызначаным святам і сімвалізуюць іх духоўнае значэнне. Выстава будзе працаваць да 14 красавіка.
Copy and paste this URL into your WordPress site to embed
Copy and paste this code into your site to embed