Пасяджэнне кіруючай групы па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі ENI-LLB-1-242 “Культурная спадчына па абодва бакі мяжы”

10 верасня 2019 года ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь Еўрапейскага інструмента суседства на 2014–2020 гады адбылося пасяджэнне кіруючай групы па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі ENI-LLB-1-242 “Культурная спадчына па абодва бакі мяжы”. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі трох Бенефіцыяраў – начальнік аддзела інвестыцый і кіравання нерухомасцю Адміністрацыі Муніцыпалітэта Друскінінкай Альгірдас Свіркас, спецыяліст па культуры Друскінінкайскага цэнтра культуры Данголе Зэкіене і дырэктар музея Янчалоўская Рыта Венідзіктаўна.

Падчас сустрэчы былі падведзены вынікі першага перыяду, адзначаны станоўчыя вынікі, а таксама пазначаны праблемныя моманты, якія ўзніклі ў перыяд рэалізацыі праекта. Адбылося абмеркаванне арганізацыйных момантаў, што адносяцца да мерапрыемстваў, запланаваных у другім перыядзе, якія пройдуць у Гродне: навукова-практычная канферэнцыя “Культурная спадчына ў кантэксце ўстойлівага развіцця”, выстава “Мастацтва Karpiniai / Menas Выцінанкі”, – і Друскінінкай: кавальскі пленэр, вечар класічнай музыкі .


Scroll to Top