Кавальскі пленэр па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі ENI-LLB-1-242 «Культурная спадчына па абодва бакі мяжы» Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь у рамках Еўрапейскага інструменту суседства на 2014–2020 гады

З 24 па 27 верасня 2019 года ў сядзібе Лейпалінгіс (Літоўская Рэспубліка) адбыўся сумесны кавальскі пленэр па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі ENI-LLB-1-242 «Культурная спадчына па абодва бакі мяжы» Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь у рамках Еўрапейскага інструменту суседства на 2014–2020 гады.
У ім узялі ўдзел беларускія і літоўскія кавалі. Горад Гродна быў прадстаўлены пяццю ўдзельнікамі: Іван Перагінец, Андрэй Цюменеў, Алег Аніська, Мікалай Саколік і Станіслаў Сідаровіч. На працягу чатырох дзён майстры мастацкага металу выраблялі кампазіцыі для інтэр’еру сядзібы Лейпалінгіс. У атмасферы творчасці і пазітыўнага настрою майстры кавальскай справы правялі майстар-класы. У рамках пленэру адбыўся конкурс на выраб каваных падкоў, трэцяе месца аднагалосна было аддадзена беларускаму ўдзельніку – Андрэю Цюменеву.
Па выніках пленэру ў Друскінінкайскім Цэнтры рамёстваў адкрылася выстава работ удзельнікаў пленэру.

Scroll to Top