Месяц дабрачыннасці

Снежань 2016 года стаў для Музея гісторыі рэлігіі месяцам дабрачыннасці

«Міласэрнасць як дар» і «Шчасце дарыць радасць» ўвасобіліся ў шэрагу мерапрыемстваў, праведзеных для выхаванцаў дзяржаўных устаноў «Курылавічскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» (г. Масты) і «Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» (в. Пышкі) вядучым навуковым супрацоўнікам В. І. Хведчынай. Праграма абодвух мерапрыемстваў ўключала ў сябе знаёмства з выставай «Нараджэнне Хрыстова. Каляды ў Беларусі», выступы ансамбля «Громовницы» (Гродзенскі каледж мастацтваў) і педагагічнага калектыву ДУА «Яслі-сад №92», лекцыю «Беларускія міфы і легенды пра старажытныя багоў».

Ранішнік «Калядны колазварот», які адбыўся 26 снежня, захапіў гасцей з Васілішкаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця атмасферай свята, музыкі і святла. Выступ лялечных артыстаў расійскай эстрады, захапляльны квэст па экспазіцыі музея, падрыхтоўка ровара Мароза Іванавіча ў дарогу на дапамогу Святому Мікалаю былі для дзяцей сапраўднай каляднай казкай, якая стане цёплым успамінам да наступных святаў!