Героі казак на паштоўках

З 10 лютага ў музеі экспануецца выстава “Героі дзіцячых кніг і мультфільмаў на паштоўках мінулага стагоддзя”, якая запрашае Вас здзейсніць захапляючую вандроўку ў чароўны свет казкі.

Да ўвагі наведвальнікаў на выставе прадстаўлены больш за 60 паштовак, створаных па малюнках выдатных мастакоў-графікаў, ілюстратараў кнігі сярэдзіны – другой паловы ХХ ст. Вясёлая святочнасць, яркая дэкаратыўнасць, любоў да колеру, уменне выбудаваць на аркушы займальны графічны аповед – лепшыя якасці гэтых мастакоў – майстроў “высакароднага аблічча дзіцячай кнігі”.

Першая частка выставы знаёміць з паштоўкамі, якія ілюструюць казкі пра жывёл. Адным з лепшых мастакоў, якія афармлялі рарытэтныя паштоўкі з малюнкамі сцэнак і персанажаў казак пра жывёл, можна назваць мастака-анімаліста, графіка і ілюстратара Яўгена Рачова. Чароўныя казкі прадстаўлены паштоўкамі, створанымі па малюнках мастакоў Т. Сазонавай, І. Кузняцова, Н. Гольц, М. Качаргіна, аднаго з самых дасведчаных і значных майстроў савецкай дзіцячай кнігі. Значная частка паштовак ілюструе аўтарскія казкі і байкі рускіх і беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама знакамітых замежных казачнікаў – А.С. Пушкіна, І.А. Крылова, А. Талстога, М. Калачынскага, Ш. Перо, Г.Х. Андэрсена. Сярод гэтых паштовак творы У. Канашэвича, Б. Дзехцярова, Л. Уладзімірскага, Я Рачова, Д. Беразоўскага, В. Парамонова, Н. Антакольскай, В. Грышынай.

Сярод герояў паштовак апошняй часткі выставы маленькія і дарослыя наведвальнікі пазнаюць персанажаў мультыплікацыйных фільмаў, многія з якіх былі створаны па матывах казак і твораў дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў.

Паштоўкі па эскізах мастакоў-мультыплікатараў выпускаліся велізарнымі тыражамі. Аўтары паштовак ахвотна змяшчалі палюбіўшыхся “мульцяшных” герояў на віншавальных паштоўках.

Выстава адрасавана не толькі дзецям, але і дарослым, якія змогуць зноў дакрануцца да свету чараўніцтва, адчуць сувязь з дзяцінствам. Казка прыналежыць не толькі дзяцінству, бо яна скарбніца мудрасці нашых продкаў. Кожны зможа знайсці тут штосьці сваё.

Kazki_2017_1