Кола гісторыі

З 27 сакавіка Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі сумесна з Хатнім тэатрам «Мар’я – Ўмеліца» запусцілі цыкл праграм пад назвай «Кола гісторыі». На першых занятках, «Па слядах старажытнага чалавека», праз займальнае тэатралізаванае прадстаўленне лялечныя персанажы азнаёмілі маленькіх гасцей музея з укладам жыцця ў першабытным грамадстве, яго змяненнем з цягам часу, даступна асвятлілі старажытныя заняткі людзей. Затым рушыла тэарэтычная частка, якая папоўніла атрыманыя ў ходзе спектакля веды і ўражанні, а ўжо ў музейнай экспазіцыі дзеці вывучалі спадчыну продкаў на прыкладзе экспанатаў. Напрыканцы праграмы гасцям прадставілася ўнікальная магчымасць стаць сапраўднымі археолагамі!