Tibo 2017

Сайт музея прызнаны лепшым у Беларусі

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі прыняў удзел конкурсе на суісканне Нацыянальнай інтэрнэт-прэміі Tibo-2017, мэтай якога з’яўляецца вызначэнне лепшых сайтаў Байнета. Мы рады паведаміць, што па рашэнню кампетэнтнага журы на чале з намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь В.А.Рабаволава сайт музея атрымаў перамогу ў намінацыі “Культура і мастацтва”.

Усяго для ўдзелу ў конкурснай праграме было пададзена 275 заявак па 12 намінацыях.