Фестываль “Феерыя кветак”

19 – 21 мая ў дворыку музея прайшоў фестываль «Феерыя кветак». Праграма азнаёміла гасцей з выдатнымі фларыстамі горада Гродна, наглядна прадэманстраваў іх майстэрства кветкавай справы, асвятліў найноўшыя трэнды ў кветкавай модзе – цудоўныя яркія кампазіцыі, створаныя ўручную з свежых і стабілізаваных кветак і моху (гэта расліны, якія здольны не губляць сваёй знешняй прывабнасці на працягу 3 – 5 і больш гадоў, не патрабуючы ніякага догляду). Гасцям прадставілася магчымасць атрымаць прыемныя сюрпрызы, прыгатаваныя для іх майстрамі, а таксама атрымаць асалоду ад канцэрта блюз-бэнда Shade of White.

kvetki_2017