Ноч у музеі 2017

20 мая адбудзецца святочная праграма “Скажы гэта кветкамі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў

Гэтая чароўная ноч, напоеная водарам кветак, агорне гасцей. Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь эстрадна-сімфанічны аркестр «Nota Band» пад кіраўніцтвам Юліі Амельчанка прадставіць праграму «Кветкі і Музыка» – атмасфера рамантыкі, кахання, пяшчоты і галантнасці абяцаная ўсім. Дамам і кавалерам будзе прадастаўлена магчымасць успомніць найважнейшыя правілы этыкету, якія дыктаваліся грамадствам некалькі стагоддзяў таму, у дасканаласці вывучыць мову веера, у адкрытую пасакрэтнічаць са сваёй другой паловай з дапамогай незвычайнай гульні, ад душы пасмяяцца разам з тэатрам гумару «Канкан», грэючыся духмянай кветкавай гарбатай, і многае іншае. Пачатак акцыі а 20.00. Уваходны білет – 12,00 BYN.

Праграма мерапрыемства

20.00 – урачыстае адкрыццё свята (Дворык Музея гісторыі рэлігіі);

20.10 – 20.55 – праграма «Кветкі і Музыка» ў выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра «Nota Band» пад кіраўніцтвам Юліі Амельчанка (Дворык Музея гісторыі рэлігіі);

21.00 – 22.30 – інтэрактыўная праграма «Салон Мадам дэ Флёр» (Экспазіцыя Музея гісторыі рэлігіі)

  • Салонная гульня 19 стагоддзя «Свавольства кветак»
  • У рытме паланеза
  • Майстар-клас «Бязгучная мова жаночага какецтва»
  • Таямніцы кветкавага Аракула: варажба на рунах
  • Таямніцы кветкавага Аракула: кветкавы гараскоп
  • Мастацкая майстэрня «Мастацтва маляваць кветкамі»
  • Квэст-гульня «Ars Botanica»;

22.40 – 23.30 – праграма “Смяяцца дазваляецца!» у выкананні тэатра гумару «Канкан» (Дворык Музея гісторыі рэлігіі);

23.30 – 23.45 – пясочная анімацыя «Bouquet de Bonheur» Веранікі Паплаўскай (Дворык Музея гісторыі рэлігіі);

23.45 – 24.00 – урачыстае закрыццё свята.

Падчас свята працуюць пляцоўкі кветкавых салонаў г. Гродна, фотакабіна «SmileTime» і міні-кафэ.

noch_2017

Cvety_muzyka_2017