Археалагічная экспедыцыя Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі

Гісторыя

Археалагічная экспедыцыя Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі была створана ў 2020 г. у межах працы, якая праводзіцца па вывучэнню археалагічнай спадчынны беларускай часткі цячэння ракі Нёман. Асноўным прадметам даследаванняў экспедыцыі з’яўляюцца помнікі першабытнага часу (каменны-бронзавы век), матэрыялы, з якіх будуць папаўняць фонды музея.На дадзены момант, ужо праведзены разведкі па правым беразе ракі Нёман (у межах г. Гродна), выяўлена шэраг новых помнікаў каменнага веку, фіксуецца стан ужо вядомых стаянак.

Raskop na pomniku Kavalcy 1

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДВАННІ НА ПОМНІКАХ КАВАЛЬЦЫ 1 І ГРОДНА 14

З 14 па 23 жніўня малодшым навуковым супрацоўнікам Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі Гаршковым А. Дз., разам з навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Касюк А. Ф. і метадыстам Гродзенскага абласнога цэнтру турызму і краязнаўства Гацко Я. У., праводзіліся археалагічныя даследаванні на помніках Кавальцы 1 (Гродзенскага раёна) і Гродна 14 (на тэрыторыі лесапарка Пышкі).