Сентыментальны шпацыр па яўрэйскай Гародні

Паважаныя наведвальнікі!

З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі імкнецца перабудаваць сваю дзейнасць, максімальна выкарыстоўваючы магчымасці прадастаўлення сваіх паслуг па-за экспазіцыйнай пляцоўкі. Супрацоўнікамі музея распрацавана новая культурна-пазнавальная праграма “Сентыментальны шпацыр па яўрэйскай Гародні”. Мы прапануем даведацца пра малавядомыя старонкі, звязаныя з гісторыі яўрэяў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё культуры, навукі, эканомікі нашага горада і рэгіёну ў цэлым. Запрашаем не на традыцыйную экскурсію, а на сентыментальны двухгадзінны шпацыр па цэнтру горада, падчас якой вы даведаецеся шмат новых і цікавых фактаў. У канцы прагулкі вас чакае абед і дэгустацыя страў яўрэйскай кухні. 

Заплаціць за квіток можна ў сістэме АРІП.

Дадатковую інфармацыю можаце атрымацьпа тэлефоне +375152 718707

Scroll to Top