Люстэрка пакаленняў

27 студзеня 2021 года ў экспазіцыі «З гісторыі гродзенскіх яўрэяў» адкрылася фотавыстава «Люстэрка пакаленняў», ласкава прадастаўленая Ізраільскім культурным цэнтрам «Націў» пры пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. Выставачны праект прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, які штогод адзначаецца 27 студзеня. «Люстэрка пакаленняў» – гэта гісторыя чалавечых лёсаў. Праз фотаздымкі з сямейных альбомаў удзельнікі праекта паспрабавалі данесці да нас гісторыю сваіх сем’яў, якія перажылі вайну, расказаць пра подзвіг тых нямногіх, хто дапамагаў яўрэям у самыя цяжкія для іх часы і каго пасля вайны назавуць Праведнікамі народаў свету.

Scroll to Top