Абразы

Музейная калекцыя “Абразы” пачала фарміравацца ў 1975 годзе (абраз “Адсячэнне галавы Іаана Прадцечы”. Расія, ХІХ ст.). У склад калекцыі ўваходзяць абразы з выявамі Ісуса Хрыста, Маці Божай, святых, біблейскіх сюжэтаў і рэлігійных святаў хрысціянскіх канфесій – праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай

Музейная калекцыя “Абразы” пачала фарміравацца ў 1975 годзе (абраз “Адсячэнне галавы Іаана Прадцечы”. Расія, ХІХ ст.). У склад калекцыі ўваходзяць абразы з выявамі Ісуса Хрыста, Маці Божай, святых, біблейскіх сюжэтаў і рэлігійных святаў хрысціянскіх канфесій – праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай. Калекцыя ўтрымлівае абразы Гомельска-Магілёўскай школы беларускага іканапісу, абразы іканапісных школ дзяржаў, з якімі Беларусь была ў адзіных дзяржаўных утварэннях (Расія, Польшча, Літва, Украіна), а таксама краін паўднёваславянскіх (Сербія, Македонія, Чарнагорыя), творы сучасных мастакоў, абразы, выразаныя на дрэве, камені і інш. Найбольш каштоўнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:

  • абраз. Маці Божая Адзігітрыя. Беларусь, кан. ХVІ – пач. ХVІІ ст.;
  • абраз. Уладзімірскі абраз Маці Божай. Расія, пач. ХVІІ ст.
  • фератрон. Маці Божая Апека/ Маці Божая Чанстахоўская. Беларусь, 1747 г.;
  • абраз. Ісус Хрыстос Збаўца Свету. Беларусь, кан. ХVІІ – пач. ХVІІІ ст.;
  • абраз. Святы прарок Ілья ў пустыні. Камень. Афон, ХІІІ ст. і інш.

На 01.01.2015 г. музейная калекцыя “Абразы” складаецца з 779 музейных прадметаў асноўнага фонду і 727 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў