Філатэлія

Музейная калекцыя “Філатэлія” пачала фарміравацца ў 1982 годзе (канверт паштовы. “XVІІ съезд профсоюзов СССР”. Масква, 1982 г.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў студзені 2016 г. У склад калекцыі ўваходзяць маркі паштовыя, квартблокі, блокі паштовыя, аркушы марачныя, счэпкі марачныя, канверты паштовыя, канверты Першага дня, картмаксімумы. Аснову калекцыі складаюць музейныя прадметы з выявамі Святых, дзеячоў царквы, у памяць аб розных падзеях рэлігійнага і культурнага жыцця. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў калекцыі з’яўляюцца:

  • маркі пошты Ватыкана. 1929-1985 гг.;
  • калекцыя канвертаў паштовых. Заходняя Еўропа – Злучаныя Штаты Амерыкі, ХІХ ст.;
  • канверт Першага дня. “”Opening of the II Vatican Council” (“Адкрыццё ІІ Ватыканскага сабора”). Ватыкан, 1962 г. ;
  • картка паштовая. Аўстра-Венгрыя, 1900 г.

На 01.01.2022 г. музейная калекцыя “Філатэлія” складаецца з 5395 музейных прадметаў асноўнага фонду і 90 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

Scroll to Top