Калекцыі

Музейны фонд УК “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі” складаецца з 26 музейных калекцый: “Археалогія”, “Абразы”, “Баністыка”, “Графіка”, “Вексілалогія”, “Дакументы і друкаваныя выданні”, “Дрэва”, “Жывапіс”, “Кераміка”, “Кнігі”, “Ліставыя друкаваныя выданні”, “Метал”, “Музычныя інструменты”, “Нумізматыка”, “Перыядычны друк”, “Прадметы побыту”, “Рукапісы”, “Старадрукі”, “Сфрагістыка”, “Тканіны”, “Фалерыстыка”, “Фатаграфіі”, “Філакартыя”, “Філатаймія”, “Філатэлія”, “Шкло”.

Прызначэнне калекцый:

– канцэнтрацыя аўтэнтычных помнікаў гісторыі і мастацтва, якія створаны прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцяў і канфесій, і адлюстроўваюць шматгранныя бакі рэлігійнага жыцця грамадства;

– зберажэнне помнікаў і стварэнне ўмоў для іх сацыяльнага выкарыстання ў інтарэсах дзяржавы і грамадства.

На 01.01.2016 г. музейны фонд УК “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі” складаецца з 68928 музейных прадметаў асноўнага фонду і 18649 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

  • Абразы