Нашы дасягненні

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі адметны не толькі сваім профілем, але і творчымі, таленавітымі супрацоўнікамі.
З 1982 года на пасадзе мастака-рэстаўратара працуе Уладзімір Кіслы. Яго творчыя дасягненні ў 2012 годзе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адзначыла нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. У верасні таго ж года падчас І Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі” дзякуючы намаганням У.Кіслага Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі стаў пераможцам конкурснай праграмы ў намінацыі “Лепшая работа рэстаўратара”. Па выніках працы ў 2012 годзе Уладзімір Кіслы стаў лаўрэатам прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “Чалавек года Гродзеншчыны” ў невытворчай сферы.
На працягу 2000-х гадоў пяць супрацоўнікаў музея сталі лаўрэатамі прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя А.І.Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Лепшы музейны работнік”. Гэта Ганна Ляскоўская, Людміла Карнілава, Таццяна Вараб’ёва, Галіна Хамко, Людміла Русецкая (двойчы). Л.Карнілава, Л.Русецкая і С.Казуля былі ўзнагароджаны памятным знакам “Да 2000-годдзя хрысціянства”. Дасягненні супрацоўнікаў штогод ацэньваюцца падзячнымі лістамі і граматамі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.
Мы пастаянна павышаем свой прафесійны ўзровень, імкнемся да лепшага, не спыняемся на дасягнутым. Вынік гэтага – арыгінальныя выставачныя праекты, павага калег, цікаўнасць наведвальнікаў, якая расце з кожным годам.