Рэстаўрацыя

Музейны фонд УК «Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі» налічвае звыш 88000 музейных прадметаў. Усе яны маюць патрэбу не толькі ў захаванні, але, будучы схільнымі да старэння, – у аднаўленні і раскрыцці сваіх сапраўдных якасцяў. Асаблівая ўвага надаецца ў асноўным рэстаўрацыі абразоў (тэмперны і алейны жывапіс), якія складаюць вельмі каштоўную частку музейнага збору, а таксама праводзіцца рэстаўрацыя манет, медалёў, посуду, дробнай меднай пластыкі, кніг, помнікаў археалогіі і іншых музейных прадметаў.

Рэстаўрацыйная майстэрня працуе ў музеі са студзеня 1980 года. Першым мастаком-рэстаўратарам стала Вольга Дзмітрыеўна Гаршкавоз, а з 1982 года гэтую пасаду займае Уладзімір Нікадзімавіч Кіслы, мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі. За гэтыя гады было адрэстаўрыравана больш за 700 музейных прадметаў (за 2014 год – 21). У музеі дзейнічае рэстаўрацыйны савет, у абавязкі якога ўваходзяць агляд стану захаванасці экспанатаў на экспазіцыі, адбор музейных прадметаў на рэстаўрацыю з фондаў музея, зацвярджэнне методыкі рэстаўрацыі. Дакументаванне ўсіх аперацый рэстаўрацыі – абавязковая частка рэстаўрацыйнага працэсу. Па выніках рэстаўрацыйнай працы над музейным прадметам складаецца рэстаўрацыйны пашпарт, у якім утрымліваецца інфармацыя аб усіх этапах рэстаўрацыйнага працэсу, уключаючы фотафіксацыю. Галоўны прынцып, якім кіруецца рэстаўратар музея, мінімальнае ўмяшанне ў структуру рэстаўраванага помніка, бо вышэйшай каштоўнасцю з’яўляецца яго сапраўднасць, яго індывідуальныя асаблівасці і іх захаванне. На Першым нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» ў 2012 годзе музей атрымаў дыплом за перамогу ў намінацыі «Лепшая работа рэстаўратара» за рэстаўрацыю партрэта манаха-картузіянца Джона Хьютана (Заходняя Еўропа, XVII стагоддзя).

Прыклады рэстаўрацыйных работ

Праабражэнне

Месца стварэння: Беларусь Час стварэння: пачатак XХ ст. Матэрыял, тэхніка: дошка, ляўкас, тэмпера Памеры: 71,5 х 60 см Музейная калекцыя: Абразы

0 comments

img5img17