З 24 па 27 верасня 2019 года ў сядзібе Лейпалінгіс (Літоўская Рэспубліка) адбыўся сумесны кавальскі пленэр па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі ENI-LLB-1-242 «Культурная спадчына па абодва бакі мяжы» Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь у рамках Еўрапейскага інструменту суседства на 2014–2020 гады.У ім узялі ўдзел беларускія і літоўскія кавалі. Горад Гродна быў прадстаўлены пяццю ўдзельнікамі: Іван Перагінец, Андрэй Цюменеў, Алег Аніська, Мікалай Саколік і Станіслаў Сідаровіч. На працягу чатырох дзён майстры мастацкага металу выраблялі кампазіцыі для інтэр’еру сядзібы Лейпалінгіс. У атмасферы творчасці і пазітыўнага настрою майстры кавальскай справы правялі майстар-класы. У рамках пленэру адбыўся конкурс на выраб каваных падкоў, трэцяе месца аднагалосна было аддадзена беларускаму ўдзельніку – Андрэю Цюменеву.Па выніках пленэру ў Друскінінкайскім Цэнтры рамёстваў адкрылася выстава работ удзельнікаў пленэру. Назад Далее
Copy and paste this URL into your WordPress site to embed
Copy and paste this code into your site to embed