[:ru]Юрий (Юдель, Иегуда) Моисеевич Пэн (1854–1937) – выдающийся живописец, основатель витебской художественной школы, учитель Марка Шагала, Осипа Цадкина, Елены Кабищер-Якерсон, Заира Азгура, Алексантери Ахола-Вало и др.
На временной экспозиции представлены женские портреты, пейзажи и примеры жанровой живописи (в основном показывающие повседневную и религиозную жизнь еврейского сообщества). Специалисты подчёркивают, что именно в портрете проявилось умение художника проникнуть в мир другого человека, раскрыть его характер.
Пэн создал огромную галерею самых разных женских портретов. Эти работы пронизаны особенной задушевностью. В них мастер последовательно демонстрирует свой идеал женской красоты, в соответствии с которым создаёт женский образ с национальными, локальными чертами. Его женщины совсем не исключительны – это обычные витебские дамы и барышни, которых он много встречал на улицах города, но у Пэна все они необычайно поэтичны. Влюбчивый характер не давал ему возможности пройти мимо красивой женщины, он обязательно приглашал её позировать в свою мастерскую.
В каждом из портретов звучит мотив сочетания классической красоты и повседневности, чистоты линий и цветовой гармонии. Мастер любовно и трепетно передаёт каждую чёрточку лица, глубину глаз. Художник большое внимание уделяет и аксессуарам, которые не только дополняют, но и хорошо оттеняют все черты женских образов.
Представленные на временной экспозиции пейзажи прекрасно дополняют портреты и позволяют ощутить городскую атмосферу того времени.
Творчество Ю. М. Пэна отличается глубоким философским смыслом и жизнелюбием, оно является образцом мудрости и профессионализма.
Куратор временной экспозиции — Тихомиров Андрей Владимирович, заведующий отделом научно-исследовательской и экспозиционно-выставочной работы.
[:be]Юрый (Юдэль, Іегуда) Маісеевіч Пэн (1854–1937) – выдатны жывапісец, заснавальнік віцебскай мастацкай школы, настаўнік Марка Шагала, Восіпа Цадкіна, Алены Кабішчар-Якерсон, Заіра Азгура, Алексантэры Ахола-Вало і інш.
На выстаўцы прадстаўлены жаночыя партрэты, пейзажы і прыклады жанравага жывапісу (галоўным чынам яны паказваюць штодзённае і рэлігійнае жыццё яўрэйскай супольнасці). Спецыялісты падкрэсліваюць, што менавіта ў партрэце праявілася ўменне мастака пранікнуць у свет іншага чалавека, раскрыць яго характар.
Пэн стварыў значную галерэю самых розных жаночых партрэтаў. Гэтыя творы прасякнуты асаблівай шчырасцю. У іх майстар паслядоўна дэманструе свой ідэал жаночай прыгажосці, згодна з якім стварае жаночы вобраз з нацыянальнымі, лакальнымі рысамі. Яго жанчыны зусім не выключныя – гэта звычайныя віцебскія дамы і паненкі, якіх ён шмат сустракаў на вуліцах горада, але ў Пэна яны надзвычай паэтычныя. Улюблівы характар не даваў яму магчымасці абмінуць прыгожую жанчыну, ён абавязкова запрашаў яе пазіраваць у сваю майстэрню.
У кожным з партрэтаў гучыць матыў спалучэння класічнай прыгажосці і паўсядзённасці, чысціні ліній і колеравай гармоніі. Майстар з замілаваннем і хваляваннем перадае кожную рысу твару, глыбіню вачэй. Мастак вялікую ўвагу надае таксама аксесуарам, якія не толькі дапаўняюць, але і добра адцяняюць усе рысы жаночых вобразаў.
Прадстаўленыя на выстаўцы пейзажы цудоўна дапаўняюць партрэты і дазваляюць адчуць гарадскую атмасферу таго часу.
Творчасць Ю. М. Пэна адрозніваецца глыбокім філасофскім сэнсам і жыццялюбствам, яна з’яўляецца ўзорам мудрасці і прафесіяналізму.
Куратар часовай экспазіцыі — Ціхаміраў Андрэй Уладзіміравіч, загадчык аддзела навукова-даследчай і экспазіцыйна-выстаставачнай работы.[:]






