Перад Вамі – кніга беларускіх татар кішэннага фармату.
Чырвоным напісаны назвы раздзелаў і ключавыя словы. Адкрыта на старонцы, якая лічыцца “сэрцам Карана” – сурай, якую кожны веруючы павінен чытаць рэгулярна.
Традыцыйна сура чытаецца, часцей за ўсё, адразу пасля смерці чалавека. Лічыцца, што веданне суры на памяць дапамагае чалавеку пераадольваць неспрыяльныя абставіны з лёккасцю і спакоем.
У тэксце гаворыцца, што прарок Мухамад з’яўляецца адным з пасланнікаў Алаха, пра ўсемагунасць Бога, пра рай і пекла, пра стварэнне чалавека.
