Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Культурная спадчына ў кантэксце ўстойлівага развіцця”

10–11 снежня 2019 года ў музеі прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Культурная спадчына ў кантэксце ўстойлівага развіцця”. Дадзеная канферэнцыя рэалізуецца ў рамках стратэгічнага прыярытэту “Падтрымка і захаванне культурна-гістарычнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў” Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь Еўрапейскага інструмента суседства на 2014–2020 гады па праекце ENI-LLB-1-242 “Культурная спадчына па абодва бакі мяжы”.

Падчас працы канферэнцыі прадстаўнікамі турыстычных кампаній, экспертамі ў сферы культуры і турызму, супрацоўнікамі музеяў, гісторыкамі, культуролагамі, прадстаўнікамі органаў мясцовага самакіравання былі падняты праблемныя пытанні ў сферы супрацоўніцтва ўстаноў культуры і адукацыі з турыстычнымі кампаніямі па прасоўванні прадукту турыстычных паслуг; прадстаўлены навуковыя даследаванні, якія могуць садзейнічаць развіццю турызму на беларуска-літоўскім памежжы.

У той жа час было адзначана, што Гродзенская вобласць разглядаецца як адзін з самых перспектыўных рэгіёнаў Беларусі для развіцця турыстычнай галіны. Яна вылучаецца найбольш высокай тэрытарыяльнай канцэнтрацыяй аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. У апошні час выкананы велізарны аб’ём працы ў турыстычнай індустрыі. Удасканальваюцца транспартная інфраструктура, прыдарожны сэрвіс, гасцініцы і хостэлы, расце ўзровень абслугоўвання ў кафэ, рэстаранах і аграсядзібах.

Адзначана станоўчая дынаміка стварэння і развіцця сістэмы партнёрскага супрацоўніцтва паміж Літвой і Беларуссю ў сферы развіцця турызму.


Scroll to Top