«АЛФАВИТ НАЦИОНАЛЬНОГО КОСТЮМА, ЛИТОВСКО-БЕЛОРУССКИЕ ПАРАЛЛЕЛИ»

24 верасня ў 19.00 у дворыку музея адбылося касцюміраванае прадстаўленне “Алфавіт нацыянальнага касцюма, літоўска-беларускія паралелі”. Гэта ўжо пятае сумеснае мерапрыемства па праекце ENI-LLB-1-242 “Культурная спадчына па абодва бакі граніцы” Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гады.

Народны касцюм – здабытак нацыянальнай культуры кожнага народа. Арнамент касцюмаў жыхароў Панямоння па абодва бакі памежжа фармаваўся на працягу больш за 4 тысячы гадоў. Былі прадстаўлены рэканструкцыі беларускіх архаічных касцюмаў эпохі бронзы і сярэднявечча, прасочаны іх сувязі з літоўскім архаічным касцюмам, прадстаўленым у відэапрэзентацыі на аснове фотаархіваў Літоўскага нацыянальнага культурнага цэнтра.

Жывую цікавасць выклікалі тэатралізаваная прэзентацыя гістарычных асаблівасцей нацыянальнага беларускага касцюма і традыцыйнага літоўскага касцюма рэгіёну Дзукія, рэканструкцыя вясельных абрадаў “Заручыны”, “Каравайны” ў выкананні навучэнцаў установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў” (кіраўнік Аліна Буйко). усіх трох этапах жыцця: нараджэнне, стварэнне сям’і, адыход з жыцця. Музычнае суправаджэнне на мерапрыемстве закранула самыя тонкія струны душы кожнага, хто прыйшоў на свята. Гэта – калыханка на літоўскай мове ў выкананні Святланы Бялінскай Гродзенскага грамадскага аб’яднання літоўцаў “Тэвіне”, а таксама фальклорная група народнага хору народнай песні “Верас” (кіраўнік Наталля Міхневіч), і музычны праект Таццяны Салаўёвай пры ўдзеле Паўла Салаўёва і Ігара Адасіка.

Напрыканцы мерапрыемства ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз – магчымасць пакаштаваць сапраўдны вясельны каравай з духмянай травяной гарбатай.

Scroll to Top