Дрэва

Музейная калекцыя “Дрэва” пачала фарміравацца ў 1974 годзе (Пячатка Узменскай царквы Міёрскага р-на Віцебскай вобл. ХХ ст.).У склад музейнай калекцыі ўваходзяць скульптура беларуская ХVІ-ХХ ст. (каталіцкія Святыя, анёлы, пуцці, Распяцці); дэкаратыўная разьба з інтэр’ераў касцёлаў і цэркваў; скульптура малых форм (жывёлы, міфічныя істоты, казачныя персанажы, як адлюстраванне народных вераванняў); прадметы этнаграфіі і побыту (пісанкі, формы для куліча пасхальнага, жолаб для катання яек, посуд, лыжкі, куфры, калаўроты, чаўнакі, верацёны, прасніцы, мэбля, творы дэкаратыўныя і інш.), якія маюць не толькі ўтылітарнае, але і рытуальнае прызначэнне і неабходны для адлюстравання каляндарнай і сямейнай абраднасці беларусаў; скульптура ўсходніх рэлігій прафесійная і народная. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:

  • скульптура. Св.Казімір. Беларусь, пач. ХVІІ ст.;
  • скульптура. Св.Станіслаў. Беларусь, пач. ХVІІ ст.;
  • скульптура. Анёл з трубой. Беларусь, ХVІІІ ст.;
  • скульптура. Распяцце. Беларусь, ХVІ ст.;
  • скульптура. Пуцці. Беларусь, ХVІІ ст. і інш.

На 01.01.2022 г. музейная калекцыя “Дрэва” складаецца з 656 музейнага предмета асноўнага фонду і 93 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

 

Scroll to Top