Ноч у музеі – 2022

28 траўня ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў. Сёлета галоўнай тэмай стала паездка Караля Храптовіча ў Рым і набыццё ім мошчаў Св. Клімента, які стаў адным з апекуноў Гродна. Падзеі разгарнуліся на дзвюх лакацыях, у самім музеі і на тэрыторыі Пабрыгіцкага кляштара.

Падчас мерапрыемства ў музеі госці прынялі ўдзел у імправізаваным аўкцыёне і майстар-класе па пясочнай анімацыі, выпрабавалі на сабе нялёгкую працу перапісчыка кніг, узяўшы ў рукі пяро.

У Пабрыгіцкім кляштары ўдзельнікі пазнаёміліся з Касцёлам Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, Крыптай, дворыкам, Лямусам.

Завяршылася Ноч у музеі праглядам спектакля “Старасветскія памешчыкі” ў Гродзенскім абласным тэатры лялек.

Scroll to Top