Музычныя інструменты

Музейная калекцыя “Музычныя інструменты” пачала фарміравацца ў 1981 годзе (Гонг. Расійская імперыя (?), ХІХ ст.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў снежні 2014 г. У склад калекцыі ўваходзяць скрыпкі, дудкі, піяніна, ліра, басэтля, акарыны, флейта, шархуны і інш. Можна выдзеліць наступныя найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

  • флейта. Санкт-Пецярбург, Цымерман Ю.Г., ХІХ ст.;
  • гармонік. Расійская імперыя, ХІХ ст.;
  • піяніна. Санкт-Пецярбург, пач. ХХ ст.

На 01.01.2022 г. музейная калекцыя “Музычныя інструменты” складаецца з 57 музейных прадметаў асноўнага фонду і 2 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

Scroll to Top