Сфрагістыка

Музейная калекцыя “Сфрагістыка” пачала фарміравацца ў 1974 годзе (Пячатка. “Исполнительный орган Узменской церкви Миорского района Витебской области”. Беларусь, ХХ ст.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў снежні 2014 г. У склад калекцыі ўваходзяць пячаткі і штампы. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:

  • пячатка Квасоўскай парафіі Гродзенскай губерні. Вільня (?), ХІХ ст.;
  • пячатка Полацкага павятовага ўрача Віцебскай губерні з выявай “Пагоні”. ХІХ ст.;
  • пячатка з тэкстам на іўрыце “Шлёмо Залман сын равіна Якава з Горадні”. Гродна, ХVІІІ ст.

На 01.01.2022 г. музейная калекцыя “Сфрагістыка” складаецца з 50 музейных прадметаў асноўнага фонду и 21 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

Scroll to Top