Jazz stories

19 мая ў Музеі гісторыі рэлігіі горада Гродна стартуе новы сезон штомесячнай нядзельнай музычнай гасцёўні «Jazz stories» з Аляксандрам Краўчуком.

Праект мае статус міжнароднага і разлічаны на папулярызацыю аўтарскай музыкі, джазавых стандартаў і музычных хітоў XX стагоддзя ў выкананні вядучых джазмэнаў Беларусі і Літвы.

Кожны са слухачоў «Jazz stories» зможа не толькі пагрузіцца ў разнастайнасць стыляў джаза і майстэрства імправізацыі музыкантаў на сцэне, але і прыняць удзел у інтэрактыве музычнай гасцёўні.

Свежыя напіткі і слодычы ад кавярні «Проста кава» дапамогуць стварыць атмасферу ўтульнасці, прыемныя зносіны і выдатны настрой!

Галоўны інфармацыйны партнёр праекта – тэлерадыёкампанія «Гродна».

Праграма на 2019.05.19:

Джазавыя легенды Мінска (Jazz legends of Minsk)
Гэта квартэт беларускіх тытанаў джазавай сцэны!

Павел Аракелян – саксафон
Дзмітрый Хаменка – клавішныя
Людміла Крукоўская – бас
Аляксандр Сапега – барабаны

Кожны ўдзельнік валодае ўласнай манерай гучання, непараўнальным стылем ігры, з’яўляецца заўзятым прапагандыстам і заснавальнікам джазавай школы Беларусі.

 

Гастрольнае пасведчанне № 297 ад 2019.02.28