Лекцыі

  • Біблія – кніга кніг.
    Лекцыя прысвечана Бібліі. Слухачы знаёмяцца са структурай кнігі, гісторыяй фарміравання асобных яе частак, асноўнымі рукапісамі, перакладамі. Паказваецца ўплыў Свяшчэннага Пісання на культуру Беларусі.
  • Святыя карані.
    Лекцыя прысвечана культу продкаў як важнай частцы беларускай традыцыйнай культуры. Слухачы знаёмяцца са структурай і семантыкай пахавальнага абраду, значэннем культу памерлых у аграрнай і сямейнай абраднасці беларусаў.
  • Старажытны Гродна.
    Лекцыя прысвечана старажытнаму перыяду гісторыі Гродна ХІІ–ХVІ стст. Дае ўяўленне аб развіцці гістарычнай забудовы горада, знаёміць з выдатнымі помнікамі архітэктуры, славутымі дзяржаўнымі дзеячамі і палкаводцамі, якія аказалі значны ўплыў на развіццё культуры Бацькаўшчыны.
  • Звонкае рэха стагоддзяў.
    У лекцыі ідзе гаворка аб званах як феномене матэрыяльнай і духоўнай культуры чалавецтва. З’явіўшыся ў глыбокай старажытнасці, званы змяняліся разам з развіццём грамадства. У простай, даступнай форме з выкарыстаннем нагляднага матэрыялу і прадметаў з фондаў музея лекцыя паказвае званы ў кантэксце культурнай спадчыны народа.
  • Вобраз крыжа і распяцця ў мастацтве.
    Галоўны акцэнт тэмы лекцыі зроблены на вобразе крыжа як сімвале хрысціянскай царквы і хрысціянскай веры. Прасочваецца ўплыў хрысціянскай ідэі крыжа і распяцця на адлюстраванне крыжа і распяцця ў помніках сакральнага мастацтва розных хрысціянскіх традыцый – усходняй і заходняй.
  • Дэструктыўныя культы: гісторыя, уплыў на моладзь.
    Лекцыя прысвечана гісторыі, прычынам узнікнення і распаўсюджвання дэструктыўных культаў, асвятляецца іх разбуральны ўплыў на чалавека.
  • Беларускія міфы і паданіі пра старажытных багоў.
    Лекцыя знаёміць слухачоў з багаццем беларускай міфалагічнай спадчыны, з легендамі і паданнямі, што распавядаюць пра старажытных язычніцкіх багоў і духаў.
    Гліняная цацка, драўляная скульптура, малюнкі і інш. прадметы з фондавых калекцый музея дапамагаюць данесці да слухачоў каларытныя вобразы Белабога, Дажбога, Ярылы, Перуна, Зюзі, Мараны, Дамавіка, Русалкі, Лесуна ды іншых герояў язычніцкай міфалогіі.
  • Святыя заступнікі ў праваслаўным іканапісе і жыційнай літаратуры.
    Пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі лекцыя знаёміць з асноўнымі асаблівасцямі іканаграфіі святых, а таксама з жыційнай літаратурай, прысвечанай найбольш вядомым хрысціянскім падзвіжнікам.
    Людзей, якія дагадзілі Богу сваім жыццём, у хрысціянскай Царкве называюць святымі людзьмі, святымі ўгоднікамі Божымі, святымі заступнікамі і апекунамі. На абразах яны выяўляюцца згодна з тымі подзвігамі, якія здзейснілі ў сваім жыцці. Выява кожнага святога падзвіжніка мае свае асаблівасці ў адзенні, каларыстыцы, атрыбутах. Подзвігі святых заступнікаў адлюстраваны і ў надпісах-іменаваннях: праайцы, прарокі, апосталы, мучанікі, свяціцелі, прападобныя, праведныя, бяссрэбранікі, дзеля Хрыста юродзівыя (ці блажэнныя) і інш.
  • Хрысціянскія святыні Беларусі
    “Святасць”, “святыя людзі”, “святыя мошчы”, “святыні”, “святыя месцы”, “паломнікі” – словы, якія выкарыстоўваюцца сёння не толькі ў царкоўным асяроддзі. Турыстычныя агенцтвы актыўна прапануюць маршруты “Па святых месцах”, прыцягваючы ўвагу да іх расказамі аб цудах, якія здзяйсняюцца перад святымі абразамі, аб вылячэннях у святых крыніцах. Аднак далёка не ўсе, хто падарожнічае з мэтай наведвання такіх месцаў, разумеюць сапраўдны сэнс і прызначэнне хрысціянскіх святыняў.
    Пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі лекцыя знаёміць з найбольш шанаванымі рэліквіямі Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў на беларускіх землях, адлюстроўвае ролю хрысціянства ў фарміраванні культуры і мастацтва Беларусі.
  • Хрысціянскія канфесіі на беларускіх землях (1772 – 1914 гг.)
  • Нехрысціянскія канфесіі на беларускіх землях Расійскай імперыі (1772 – 1914 гг.)
  • Рэлігія ў сучасным свеце
  • Паўсядзённае жыццё двара Станіслава Аўгуста Панятоўскага
Scroll to Top