Велікоднае сугучча. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларуска-літоўскага памежжа

logo ES_lv lt by en ru_GRAYSCALE

18 красавіка, напярэдадні Пасхі, у музеі адкрылася выстаўка “Велікоднае сугучча. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларуска-літоўскага памежжа”, якая падрыхтавана ў межах праекта “Культурная спадчына па абодва бакі мяжы” Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія – Літва – Беларусь 2014–2020 гады”.

Атрыбутам аднаго з галоўных хрысціянскіх святаў з’яўляецца велікоднае яйка, якое сімвалізуе веру хрысціян ва Уваскрэсенне і вечнае жыццё.

У беларусаў і літоўцаў традыцыі дэкарыравання велікодных яек вызначаюцца адзінствам тэхналогій. Паўсюдна пераважала васкаванне, радзей сустракалася гравіраванне. Паралельна шырока ўжывалася суцэльная афарбоўка яек.

Васкаванне – найбольш старажытная, пашыраная і любімая тэхніка дэкарыравання яек. Заключаецца яна ў нанясенні ўзору гарачым воскам завостранай палачкай на паверхню яйка для засцярогі яго натуральнага колеру пры апусканні ў фарбавальнік. Значная частка экспазіцыйнай прасторы прысвечана знакамітым сапоцкінскім васкаванкам 1930-х гадоў. Традыцыі роспісу яек воскам захаваліся па сённяшні час у гарадскім паселку Сапоцкін Гродзенскага раёна, з 2013 года гэтай традыцыі нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Прадстаўлены таксама творы знакамітых майстрых Гэлены Зайко, Антаніны Юрчэні.

Упрыгожваюць выставу велікодныя яйкі Асты Чмукене, а таксама вырабы майстроў, якім нададзены статус творцаў мастацтва, — “Саламяныя сады” Лаймы Гягужыце-Савішчавене і выцінанкі Дыяны Лукашунайце.

Годнае месца ў экспазіцыі займаюць велікодныя сімвалы, створаныя сучасными гродзенскіми майстрами: Аленай Чумрай, Марынай Ярэмчык, Аленай Сідзякінай.

Запрашаем наведаць выставу і атрымаць святочны настрой.

Уваход на выставу вольны.

https://youtu.be/hp193qL4R3o

 

Scroll to Top