Кінемо-2019

Шосты open-air фестываль нямога кіно і жывой музыкі
КІНЕМА ў Гродне

Праграма:

5 ЛІПЕНЯ / 22:00
КІНААПЕРАТАР | The Cameraman
ЗША, 1928, 75 мін.
Рэжысёры: Эдвард Сэджвік, Бастэр Кітан
У ролях: Бастэр Кітан, Марселіна Дэй, Гаральд Гудвін, Сідні Брэйсі, Гары Грыбан

Дасканалая ў плане тэхнічнага і пастановачнага майстэрства камедыя пра прыгоды вулічнага фатографа, які ў імкненні заваяваць сэрца каханай дзяўчыны вырашае стаць аператарам-дакументалістам і на шляху да прафесіяналізму набівае шмат “гузоў”. Першы галівудскі фільм геніяльнага коміка (з “незалежных” ён перайшоў пад крыло гіганта кінаіндустрыі “Метра-Голдвін-Маер”), які яшчэ можна па праве назваць “сапраўдным Кітанам” і які фактычна завяршае яго вялікую кінакар’еру.
Класічныя тапёры: Наталля Котава і Валерый Баравікоў (фартэпіяна)

6 ЛІПЕНЯ / 22:00
 ГОРНАЯ КОШКА | Die Bergkatze
Германія, 1921, 85 мін.
Рэжысёр: Эрнст Любіч
У ролях: Пола Негры, Віктар Янсан, Паўль Хайдэман, Вільгельм Дзігельман, Герман Ціміг, Эдыт Мелер

У горным умацаванні ў неіснуючай краіне жыве лейтэнант Алексіс, запісны франт і сэрцаед. Аднойчы на ​​дарозе на Алексіса нападае шайка разбойнікаў. Пры гэтым дачка правадыра разбойнікаў Рышка ўлюбляецца ў лейтэнанта… Знятая праз тры гады пасля Першай сусветнай вайны, гэтая дзёрзкая “камедыя ў мундзірах” у свой час не карысталася ў гледачоў поспехам, хоць і ўтрымлівала, на думку аўтара, “больш выдумкі і сатыры, чым усе іншыя фільмы”. Неўзабаве пасля выхаду фільма Любіч разам з Полай Негры з’ехаў з Германіі ў Галівуд.
Музыка: Аляксандра Хмялеўская (Польшча)
Выканаўцы: Аляксандра Хмялеўская (фартэпіяна), Віталь Эпаў (саксафон)

7 ЛІПЕНЯ / 22:00
ПРЫГОДЫ ПАЎРУБЛЯ | Пригоди полтинника
УССР, 1929, 66 мін.
Рэжысёр: Аксель Лундзін

У ролях: Коля Капелян, Д. Любчанка, Е. Любчанка, Шура Кульчак, Пеця Курышкін, Андруша Пашкевіч, І. Сагатоўскі, К. Крацевіч, Марк Арлоў

Невялікае мястэчка старой Расіі. Сын рабочага Федзька, вядомы на ўсю акругу басяк і хуліган, часцяком падбівае на ўдзел у сваіх выдумках Толю, выпешчанага сынка кіраўніка канторы. За гэта Федзьку моцна дастаецца. Але калі аднойчы вясной, падчас ледаходу “анёлак” Толік аказваецца ў рацэ, Федзька не раздумваючы кідаецца на выратаванне свайго “выклятага ворага”… Адзін з нешматлікіх захаваных дзіцячых фільмаў Кіеўскай кінафабрыкі ВУФКУ, зняты па матывах апавяданняў Уладзіміра Віннічэнка.
Музыка: Вольга Падгайская
Выканаўцы: Five Storey Ensemble
 

Арганізатары:
Праект “Cinemascope”
Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў
Генеральнае Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне

Месца правядзення:

Унутраны дворык Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі,

вул. Замкавая 16.

Збор гасцей а 21:30. Пачатак паказаў а 22:00

Кошт уваходнага білета на адзін паказ:
загадзя – 7,00 р.
у дзень паказу – 8,00 р.
Білеты можна набыць у касе музея загадзя і ў дзень мерапрыемства цэлы дзень
Каса працуе: штодня з 10:00 да 17:30, тэл.: 74 48 89
Тэлефон для даведак: +375 29 7885194, +375 29 7860434

** Усе паказы будуць праходзіць пад адкрытым небам. Рэкамендуецца браць з сабой цёплую вопратку, дыванкі, пледы, парасоны.

Scroll to Top