Jazz stories 30.08.2020

30 жніўня дворык Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі пагрузіўся ў непаўторную атмасферу джазавай музыкі.

У рамках трэцяга сезона міжнароднага праекта “Джазавыя гісторыі з Аляксандрам Краўчуком” госці пазнаёміліся з аўтарскай музыкай Ігара Сацэвіча, а таксама з творчасцю легенды беларускага джаза – Apple Tea Jazz Ban.

Гэта першы гурт, які рэалізаваў у беларускай музыцы напрамак этна-джазу, запісаў 7 альбомаў і ўдзельнічаў у найбуйнейшых джазавых фестывалях Еўропы («Каўнас Джаз» і інш).

Госці, якія прыйшлі на канцэрт, засталіся ў захапленні. Яны сыходзілі ў выдатным настроі і абяцалі вярнуцца яшчэ раз.

Музыка Apple Tea бярэ пачатак ад вытокаў фальклору і традыцыйнай музыкі, працякаючы скрозь ландшафт смачнай сакавітай сумесі джазавых раслін. Стыль гурта стала “зараджаны” велізарнай энергіяй лідэра, Ігара Сацэвіча.

Ужо з самага свайго пачатку, з 1994 года “Apple Tea” удзельнічае ва ўсіх значных джазавых фестывалях Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны.

Apple Tea сталі першым джаз-гуртом, які рэалізаваў у беларускай музыцы такі кірунак як этна-джаз. Менавіта яны сталі першым беларускім джаз-гуртом, які прыняў удзел у адным з найбуйнейшых джаз-фестываляў усходняй Еўропы “Каўнас Джаз”, побач з такімі асамі, як Марк Капланд, Джон Аберкрамбі, Сэсіль Норбі.

Склад:
Ігар Люты – саксафоны,

Віталь Ямуцееў – саксафон, кларнет

Яўген Рышкевіч – гітара

Канстанцін Гарачы – клавішныя інструменты

Ігар Сацэвіч – бас-гітара, кампазітар

Аляксандр Сапега – барабаны

Scroll to Top